Брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан. Сенненскі раён
- Подробности
- Створана 24.09.2019 15:23
- Адноўлена 24.09.2019 09:36
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у г. Сянно
У г. Сянно па вуліцы К. Маркса ў скверы пахаваны 107 воінаў і партызан, якія загінулі ў 1941 годзе, у чэрвені 1944 года пры вызваленні горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
23 чэрвеня 1944 года ў першы дзень Віцебска-Аршанскай аперацыі войскі 5-й арміі 3-га Беларускага фронту прарвалі абарону праціўніка на р. Лучоса. 24 чэрвеня 1944 года ў прарыў былі ўведзены войскі конна-механізаванай групы пад камандаваннем генерал-лейтэнанта М. С. Асілкоўскага. У напрамку на Сянно вёў наступленне 3-і гвардзейскі механізаваны корпус гэтай групы. 25 чэрвеня часці 8-й і 9-й гвардзейскіх механізаваных брыгад корпуса вызвалілі горад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Савецкія войскі знішчылі каля 400 салдат і афіцэраў, 7 танкаў, артылерыйскую батарэю, каля 70 аўтамашын ворага.
У 1965 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Алексінічы
У в. Алексінічы каля школы пахаваны 138 воінаў і 73 партызаны, якія загінулі ў канцы чэрвеня 1944 года пры разгроме групоўкі нямецка-фашыскіх войск у раёне г. п. Багушэўска. Сярод пахаваных – воіны 144-й і 371-й стралковых дывізій, 2-й гвардзейскай танкавай брыгады 5-й арміі і партызаны атрада імя А. Неўскага брыгады 1-й імя К. С. Заслонава. У 1958 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у г. п. Багушэўск
У г. п. Багушэўск на вуліцы Вакзальная ў скверы пахаваны 14 воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1959 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптурная кампазіцыя: 2 воіны са сцягам і вянком.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у г. п. Багушэўск
У скверы пахаваны 91 воін і партызан, якія загінулі 24-25 чэрвеня 1944 года пры разгроме групоўкі ваенна-фашысцкіх войск у раёне г. п. Багушэўска. Сярод пахаваных воіны 215-й і 144-й стралковых дывізій, 153-й і 2-й гвардзейскай танкавых брыгад 5-й арміі 3-га Беларускага фронту. У 1959 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптурная кампазіцыя: жанчына і падлетак.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у г. п. Багушэўск
На могілках былой вёскі Кароліна пахаваны 132 воіны і партызаны, якія загінулі ў 1941–1944 гг. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1960 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у г. п. Багушэўск
На могілках былой вёскі Кароліна пахаваны 24 воіны і партызаны, якія загінулі ў 1944 годзе ў баях супраць нямецка-фашыскіх захопнікаў. У 1959 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Гарывец
У цэнтры в. Гарывец пахаваны 49 воінаў і партызан, якія загінулі ў 1944 годзе ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1958 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Забараўе
У цэнтры в. Забараўе пахаваны 39 воінаў і партызан, якія загінулі ў 1944 годзе пры вызваленні вёскі і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1958 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Запаветная
На тэрыторыі былога дзіцячага санаторыя пахаваны 132 воіны і партызаны, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1961 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Заполле
На могілках пахаваны 36 воінаў і партызан, якія загінулі на тэрыторыі раёна ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1965 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Застадолле
У цэнтры вёскі каля школы пахаваны 46 воінаў і партызан, якія загінулі ў 1944 годзе ў баях пры вызваленні вёскі і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1959 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Какоўчына
У цэнтры вёскі пахаваны 8 воінаў і партызан, якія загінулі ў 1944 годзе пры вызваленні раёна ад нямецка-фашыскіх захопнікаў. У 1948 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Канстантова
Каля школы пахаваны 28 воінаў, якія загінулі 25 чэрвеня 1944 года ў баях супраць нямецка-фашыскіх захопнікаў. Сярод пахаваных – воіны 277-й стралковай дывізіі 5-й арміі 3-га Беларускага фронту. Тут жа пахаваны партызан брыгады 1-й імя К. С. Заслонава М. Ф. Куксёнак, які загінуў у баі супраць гітлераўскіх карнікаў у пачатку жніўня 1942 года.
У 1968 годзе на магіле пастаўлены помнік (скульптар І. Краўчанка, архітэктар Ю. Казакоў; бетон, мармуровая крошка, агульная вышыня 6 м). На пастаменце скульптурныя фігуры жанчыны, якая застыла ў жалобным маўчанні, і воіна ў паходнай форме. Мадэліроўка форм абагульненая.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Латыгаль
На ўскраіне вёскі каля клуба пахаваны 21 воін і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1957 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Ледневічы
У цэнтры вёскі каля школы пахаваны 26 воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1954 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Машканы
У цэнтры вёскі на ўзвышшы пахаваны 115 воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1961 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Машчоны
У скверы пахаваны 15 воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1972 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Навасёлкі
На могілках пахаваны 117 воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1956 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Некрашова
На паўднёвай ускраіне вёскі пахаваны 8 воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1956 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Нямойта
У цэнтры вёскі пахаваны 26 воінаў і партызан, якія загінулі ў 1944 годзе ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1957 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Пурплева
На паўднёва-заходняй ускраіне вёскі пахаваны 35 воінаў і партызан, якія загінулі ў 1943–1944 гг.. Сярод пахаваных – воіны 3-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса конна-механізаванай групы (камандзір – генерал-лейтэнант М. С. Асілкоўскі), якія загінулі ў баях супраць гітлераўцаў 25 чэрвеня 1944 года пры вызваленні раёна. У 1967 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Пустынкі
У цэнтры вёскі, каля школы пахаваны 51 воін і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў абарончых баях 1941 года, пры вызваленні раёна ў чэрвені 1944 года. Сярод пахаваных – Герой Савецкага Саюза гвардыі лейтэнант Міхаіл Аляксандравіч Аніскін.
М. А. Аніскін нарадзіўся 18 лістапада 1922 года ў п. Косціна-Возера Іглінскага раёна Башкірскай АССР. У Чырвонай Арміі з 1941 года. Скончыў Саратаўскае танкавае вучылішча ў 1943 годзе. На фронце з жніўня 1943 года. Камандзір танка гвардыі лейтэнант вызначыўся пры вызваленні Віцебшчыны. 25 чэрвеня 1944 года ў час разведкі каля в. Студзёнка экіпаж танка выявіў калону праціўніка, якую прыкрывалі самаходная гармата і некалькі пушак. Трапным агнём танкісты знішчылі гармату, у ходзе бою, які працягваўся больш за гадзіну, 60 аўтамашын і больш за 75 салдат і афіцэраў ворага. У гэтым баі Аніскін загінуў. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24 сакавіка 1945 года. Яго імя было прысвоена Пустынкаўскай сярэдняй школе. На месцы гібелі ў в. Студзёнка пастаўлены помнік.
У 1958 годзе на брацкай магіле пастаўлены абеліск.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Расна
У цэнтры вёскі пахаваны 137 воінаў і партызан, якія загінулі ў 1944 годзе ў баях супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў. У 1957 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Старая Беліца
Каля будынка выканкама сельсавета пахаваны 39 воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сярод пахаваных – воіны 3-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса конна-механізаванай групы (камандзір – генерал-лейтэнант М. С. Асілкоўскі), якія загінулі 25 чэрвеня 1944 года пры вызваленні раёна. У 1959 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптуры жанчыны і сувораўца.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Ульянавічы
У цэнтры вёскі, каля школы пахаваны 57 воінаў і партызан, якія загінулі ў 1944 годзе пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1958 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Утрылава
За 4 км на поўдзень ад вёскі, на месцы былой вёскі Купаваць пахаваны 52 воіны і партызаны, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1957 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна з аўтаматам.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Ходцы
На паўднёва-заходняй ускраіне вёскі, каля возера пахаваны 56 воінаў і партызан, якія загінулі ў 1943–1944 гг. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод пахаваных – воіны 63-й стралковай дывізіі і 153-й танкавай брыгады 5-й арміі 3-га Беларускага фронту, якія загінулі 26 чэрвеня 1944 года пры разгроме вайсковых падраздзяленняў праціўніка, якія прарываліся з Віцебскага «катла». У 1958 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у п. Янова
У цэнтры вёскі, каля школы пахаваны 39 воінаў і партызан, якія загінулі ў 1944 годзе ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1973 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
ЛІТАРАТУРА
1. Сенненскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 396–408.