Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Магілы ахвяр фашызму. Сенненскі раён

arrow Магіла ахвяр фашызму ў в. Казлоўка

За 0,4 км ад паўднёва-ўсходняй ускраіны в. Казлоўка, каля дарогі на Сянно пахавана 945 мірных грамадзян. У першыя дні акупацыі нямецка-фашысцкія захопнікі стварылі ў г. Сянно канцлагер. 29 снежня 1941 года вывелі вязняў, сярод якіх былі жанчыны, дзеці і старыя, і каля в. Казлоўка расстралялі. У 1984 годзе на магіле была пастаўлена стэла.

10 ліпеня 2019 года на магіле быў устаноўлены новы помнік – памятны знак «Боль». Акрамя памятнага знака з'явілася алея, уздоўж якой размешчаны мемарыяльныя пліты з імёнамі загінуўшых. Была добраўпарадкавана і брацкая магіла.

Аўтар помніка – віцебскі скульптар Іван Казак.

arrow Магіла ахвяр фашызму ў в. Ліпна

За 2 км на поўнач ад в. Ліпна Сенненскага раёна на месцы былой вёскі Марозаўка пахавана 28 жыхароў в. Марозаўка, якіх 22 жніўня 1942 года спалілі жывымі нямецка-фашысцкія захопнікі. У 1975 годзе на магіле пастаўлена стэла.

У 2002 годзе на магіле быў пастаўлены новы помнік з чорнага граніту.

arrow Магіла ахвяр фашызму ў в. Прыветак

У пачатку мая 1944 года ў в. Прыветак уварваўся нямецкі карны атрад. Фашысты абрабавалі жыхароў, расстралялі 40 чалавек, у тым ліку старых, дзяцей і жанчын; 74 двары спалілі.

У 1970 годзе на ўсходняй ускраіне в. Прыветак на магіле быў пастаўлены абеліск.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дзе вёска некалі была // Голас Сенненшчыны. – 2002. – 3 верас. – С. 2.

2. Сенненскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 396–408.