Памятны знак «Крыло бессмяротнасці». Сенненскі раён, г. п. Багушэўск
- Подробности
- Створана 24.09.2019 15:23
- Адноўлена 24.09.2019 14:44
30 жніўня 2009 года ў польскім горадзе Радам падчас выканання фігуры вышэйшага пілатажу СУ-27, якім кіравалі беларускія лётчыкі Аляксандр Жураўлевіч і Аляксандр Марфіцкі, страчвае вышыню і падае. У пілотаў ёсць магчымасць катапульціравацца. Але прама пад самалётам гледачы і жылыя дамы бліжэйшай польскай вёскі. Лётчыкі прымаюць рашэнне і адводзяць машыну ад людзей.
Коштам уласнага жыцця яны выратавалі сотні чалавечых жыццяў. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь палкоўнікі Жураўлевіч і Марфіцкі ўзнагароджаны пасмяротна ордэнам «За асабістую мужнасць». Помнікі героям устаноўлены ў Баранавічах, дзе яны служылі, а таксама ў польскім горадзе Радам.
У 2013 годзе падчас урачыстага мітынгу, прысвечанага 68-й гадавіне Перамогі, а таксама ў гонар подзвігу Марфіцкага і Жураўлевіча, быў адкрыты памятны знак «Крыло бессмяротнасці», ён быў устаноўлены ў парку каля Багушэўскай СШ № 1, выпускніком якой быў Аляксандр Марфіцкі.
Памятны знак «Крыло Бессмяротнасці» ўяўляе сабой частку сапраўднага крыла знішчальніка СУ-27, на якім лятаў і гераічна загінуў ураджэнец г. п. Багушэўск Аляксандр Марфіцкі.
ЛІТАРАТУРА
1. Бандарэвіч, В. Палёт у бессмяротнасць / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2013. – 15 мая. – С. 8.
2. Бакевич, Э. И в мирное время есть место для подвига / Э. Бакевич // Витебские вести. – 2013. – 29 авг. – С. 10.
3. Бандарэвіч, В. Увекавечылі подзвіг пілотаў / В. Бандарэвіч // Народнае слова. – 2013. – 18 мая. – С. 3.
4. Волкова, Л. Знаете, каким он парнем был.../ Л. Волкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2009. – 19 сент. – С. 7.
5. Пяць прычын наведаць Сенненскі раён / падрыхт. Н. Чарнічэнка // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 23 марта. – С. 6.
6. У памяці землякоў назаўжды // Голас Сенненшчыны. – 2013. – 7 верас. – С. 1.
7. Ценой своих жизней // Голас Сенненшчыны. – 2010. – 30 крас. – С. 5.