Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Памятны знак «Боль». Сенненскі раён, в. Казлоўка

За 0,4 км ад паўднёва-ўсходняй ускраіны в. Казлоўка, каля дарогі на Сянно пахаваны 945 мірных грамадзян. У першыя дні акупацыі нямецка-фашысцкія захопнікі стварылі ў г. Сянно канцлагер. 29 снежня 1941 года вывелі вязняў, сярод якіх былі жанчыны, дзеці і старыя, і каля в. Казлоўка расстралялі. У 1984 годзе на магіле была пастаўлена стэла.

10 ліпеня 2019 года на магіле адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця памятнага знака «Боль» вязням Сенненскага гета, які дзейнічаў з верасня па снежань 1941 года. Акупанты стварылі канцлагер на месцы сучаснага мікрараёна Галынкі. 29 снежня 1941 года вязняў пачалі ўводзіць групамі па 40 чалавек, прымушалі спускацца ў выкапаныя ямы і расстрэльвалі.

Акрамя памятнага знака з'явілася алея, уздоўж якой размешчаны мемарыяльныя пліты з імёнамі загінуўшых. Была добраўпарадкавана і брацкая магіла.

Аўтар помніка – віцебскі скульптар Іван Казак.

Сімвалічна, што адкрыццё памятнага знака адбылося 10 ліпеня – у дзень, калі была акупіравана Сенненшчына ў 1941 годзе.

 

Памятны знак «Боль», прысвечаны ахвярам Сенненскага гета . Сенненскі раён, в. Казлоўка. Фотаздымак з сайта http://museum.by

ЛІТАРАТУРА

1. Магіла ахвяр фашызму // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 401.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Адкрыццё памятнага знака «Боль»