Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнік савецкім воінам-танкістам. Сенненскі раён, г. Сянно

6 верасня 2011 года ў цэнтральным скверы г. Сянно адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка воінам-танкістам, якія ўдзельнічалі ў контрудары Чырвонай Арміі падчас танкавай бітвы пад г. Сянно.

6 ліпеня 1941 года ў гэтай бітве ўдзельнічала больш за дзве тысячы баявых машын. Гэта значна перавышала колькасць тэхнікі, якая была задзейнічана ў баях на Курскай дузе ў 1943 годзе. Танкісты праявілі выключную мужнасць і масавы гераізм. Савецкія танкавыя дывізіі змаглі адкінуць ворага на 30-40 км у бок ад Лепеля і нанесці яму вельмі значныя страты.

У выніку контрнаступальнай аперацыі 20-арміі на Лепельскім напрамку ўдарныя групоўкі нямецкай групы войск «Цэнтр» панеслі вялікія страты і іх высокі тэмп, дасягнуты ў першыя дні вайны, запаволіўся. На працягу чатырох сутак пры вядзенні наступальных і абарончых баёў быў сарваны план перамяшчэння праціўніка на лінію абароны па Заходняй Дзвіне і Дняпры.

58 воінаў-танкістаў загінулі ў бітве пад Сянно.

Манумент уяўляе сабой устаноўлены на пастаменце савецкі танк ІС-3 з надпісам, які быў перададзены Міністэрствам абароны.

 

Помнік воінам-танкістам у г. Сянно. Сенненскі раён, г. Сянно. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

ЛІТАРАТУРА

1. Бондаревич, О. Забытому подвигу посвящается / О. Бондаревич // Голас Сенненшчыны. – 2016. – 19 ліп. – С. 5.

2. Евгеньева, Е. На поле танки грохотали / Е. Евгеньева // Віцьбічы = Витьбичи. – 2011. – 8 сент. – С. 1, 3.

3. Іўеў, Л. Погляд праз гады / Л. Іўеў // Голас Сенненшчыны. – 2006. – 7 ліп. – С. 8.

4. Каролевич, Э. Память не стареет / Э. Каролевич // Витебские вести. – 2018. – 5 июля. – С. 6.

5. Лазюк, А. У гонар герояў-танкістаў / А. Лазюк // Голас Сенненшчыны. – 2013. – 27 жн. – С. 1.

6. Ляшук, С. Чтобы помнили / С. Ляшук // Народнае слова. – 2011. – 8 верас. – С. 1.

7. Станкевич, М. Как сражались под Сенно / М. Станкевич // Голас Сенненшчыны. – 2016. – 2 ліп. – С. 6.