Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнік у гонар войск 20-й арміі. Сенненскі раён, г. п. Багушэўск

У г. п. Багушэўск на Цэнтральнай плошчы ўстаноўлены помнік у гонар войск 20-й арміі.

З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны савецкія войскі вялі жорсткія баі з перавышаючымі сіламі ворага. 6–10 ліпеня 1941 года часці 20-й арміі пад камандаваннем генерал-лейтэнанта П. А. Курачкіна нанеслі контрудар з раёна Багушэўска ў напрамку Сянно – Лепель на флангу 3-й танкавай групы нямецкіх войск. У контрудары ўдзельнічалі 5-ы (камандзір генерал-маёр І. П. Аляксеенка) і 7-ы (камандзір генерал-маёр В. І. Вінаградаў) механізаваныя карпусы. У выніку ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў быў вызвалены г. Сянно.

Да 8 ліпеня часці 5-га і 7-га карпусаў разграмілі 2 нямецкія матарызаваныя палкі, прасунуліся на 30–40 км у напрамку Лепеля. Упартыя баі разгарэліся на поўдзень ад г. Сянно. 10 ліпеня савецкія войскі адышлі ў раён Оршы.

У 1964 годзе ў памяць аб контрудары войск 20-й арміі быў устаноўлены помнік у выглядзе бетоннай сцяны са сцягам, які быў прыспушчаны.

23 лютага 2012 года адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны адкрыццю новага помніка – дывізійнай артылерыйскай пушкі.

 

Помнік у гонар войск 20-й арміі. Сенненскі раён, г. п. Багушэўск. Фотаздымак з сайта http://photogoroda.com

ЛІТАРАТУРА

1. Ивченко, Л. Песнь о павших – в молчании орудий / Л. Ивченко // Віцебскі рабочы. – 2012. – 28 февр. – С. 2.

2. Помнік у гонар войск 20-й арміі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 399–400.