Помнікі землякам. Сенненскі раён
- Подробности
- Створана 24.09.2019 15:23
- Адноўлена 01.10.2019 14:58
Помнік землякам у г. Сянно
У 1998 годзе на ўшанаванне памяці землякоў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, быў устаноўлены помнік «Адроджанае жыццё». Скульптар – В. Дубовік.
Помнік землякам у в. Вялікі Азярэцк
На заходняй ускраіне в. Вялікі Азярэцк Ульянавіцкага сельсавета насупраць будынка школы быў пастаўлены помнік – скульптура воіна на ўшанаванне памяці 81 земляка, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Помнік землякам у в. Канстантова
У в. Канстантова Обальскага сельсавета, каля школы ў 1968 годзе на ўшанаванне былі пастаўлены 5 стэл з імёнамі 238 аднавяскоўцаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Помнік землякам у аг. Літусава
У цэнтры в. Літусава на ўшанаванне памяці 146 землякоў, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанскай барацьбе, у 1970 годзе быў пастаўлены абеліск.
Помнік землякам у в. Папоўка
У цэнтры в. Папоўка Нямойтаўскага сельсавета на ўшанаванне памяці 75 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у 1972 годзе быў пастаўлены помнік – скульптурная кампазіцыя: два воіны.
Помнік землякам у в. Пасад
У цэнтры в. Пасад Багушэўскага сельсавета на ўшанаванне памяці 50 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у 1967 годзе быў пастаўлены абеліск з надпісам-прысвячэннем.
Помнік землякам у в. Пожанькі
На ўсходняй ускраіне в. Пожанькі на ўшанаванне памяці 143 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у 1967 годзе быў пастаўлены абеліск.
Помнік землякам у аг. Рулёўшчына
У цэнтры в. Рулёўшчына на ўшанаванне памяці 58 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у 1974 годзе пастаўлены помнік – скульптура воіна.
ЛІТАРАТУРА
1. Сенненскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 396–408.