Абеліск-указацель месца былога партызанскага аэрадрома. Глыбоцкі раён, урочышча Зімнік
- Подробности
- Створана 22.10.2019 15:23
- Адноўлена 22.10.2019 15:40
У лясным урочышчы Зімнік пастаўлены абеліск-указацель месца былога партызанскага аэрадрома. Тут у гады Вялікай Айчыннай вайны (1943) знаходзіўся аэрадром партызанскіх брыгад імя А. В. Суворава 1-га Вілейскага злучэння і імя І. І. Кароткіна Віцебскага злучэння, а таксама брыгады «Кастрычнік».
На месцы аэрадрома летам 1976 (1975?) г. устаноўлены абеліск-указацель з надпісам «Здесь в 1943 году был партизанский аэродром бригад имени Короткина, имени Суворова, «Октябрь». Абеліск зроблены з мармуровай крошкі майстрамі Пліскага прамкамбіната, устаноўлены работнікамі Ліпаўскага лясніцтва. Абеліск размешчаны за 5 км ад в. Ліпава, за 8 км ад в. Альховікі, па дарозе Падсвілле – Чыстае – Ліпава – Кублічы.
ЛІТАРАТУРА
1. Партызанскі аэрадром // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 234.