Брацкая магіла жыхароў і вязняў яўрэйскага гета. Глыбоцкі раён, г. Глыбокае
- Подробности
- Створана 22.10.2019 15:23
- Адноўлена 22.10.2019 15:51
У брацкай магіле пахавана больш за 2 тыс. жыхароў г. Глыбокае і Глыбоцкага раёна, расстраляных 19 чэрвеня 1942 года. У 1964 г. на магіле пастаўлены абеліск з надпісам на іўрыце: «Пусть мир не забудет о пролитой крови, ведь память людей не подвластна годам. Братская могила узников гетто, уничтоженных в 1942 г.».
Месца пахавання знаходзіцца ў лесе, за 1 км на паўночны захад ад горада.
ЛІТАРАТУРА
1. Магіла ахвяр фашызму // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 227.