Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Глыбоцкі раён, г. Глыбокае

У цэнтры горада, у парку Перамогі, знаходзіцца брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў баях пры вызваленні Глыбокага ў ліпені 1944 г. Усяго пахавана 138 чалавек. Імёны 98 загінуўшых вядомыя, 40 пахаваных – невядомыя.

Першы помнік на брацкай магіле ўстаноўлены ў 1964 годзе. Ён уяўляў сабой абеліск з імёнамі пахаваных, справа ад якога размяшчалася скульптура воіна, а злева – жанчыны.

У 1994 г. быў адкрыты новы помнік работы скульптара В. Якавенкі. Ён уяўляе сабой абеліск вышынёй 10 м. На ім – бронзавая выява грэчаскай багіні перамогі Нікі, злева і справа ад яго скульптуры воіна і партызана. Перад стэлай пліта з імёнамі загінуўшых. На помніку шыльда «Воінскае пахаванне № 4060».

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у г. Глыбокае ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 225.