Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Курган партызанскай славы. Глыбоцкі раён

Курган партызанскай славы знаходзіцца ў лесе, за 2 км на ўсход ад вёскі. Створаны ў 1970 г. у памяць аб 1-й партызанскай брыгадзе імя А. В. Суворава і яе баявых дзеяннях. На яго схіле – 2 пліты, на якіх выбіты імёны 9 партызан, што загінулі ў час прарыву варожай блакады.

У красавіку – маі 1944 г. нямецка-фашысцкія акупанты правялі карную аперацыю «Веснавое свята» з мэтай акружэння і разгрому партызан Полацка-Лепельскай зоны. На 25-кіламетровым участку абароны ўздоўж воз. Шо і на беразе р. Шоша на тэрыторыі Глыбоцкага раёна вялі баі партызанскія брыгады А. В. Суворава 1-я і імя С. М. Кароткіна. Нягледзячы на пераважныя сілы ворага (5 тыс. гітлераўцаў), партызаны на працягу некалькіх тыдняў утрымлівалі абарону. 3–4 мая 1944 года 1-я брыгада імя Суворава прарвала блакаду, разграміла варожы гарнізон на станцыі Кульгай і выйшла з акружэння.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Курган партызанскай славы // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 230.