Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Магіла Буйніцкага Ігната Цярэнцьевіча. Глыбоцкі раён, аг. Празарокі

Магіла Ігната Буйніцкага знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка. Помнік адкрыты 10 кастрычніка 1965 года. Скульптары – І. Місько і М. Бурдзін. Размешчана на прамавугольнай пляцоўцы каля магілы сярод клёнаў і ліп. Пляцоўка і дарожка выкладзены бетоннай пліткай. Помнік просты і сціплы па форме: прамавугольная адлітая з бетону стэла, у яе ўрэзаны блок з выявай твару І. Буйніцкага (алюмініевае ліццё). Падкрэслена тыповае ў твары: вялікі выпуклы лоб, шырокія бровы, звіслыя пышныя вусы. На стэле дзвюма плаўнымі лініямі сімвалічна пазначана тэатральная заслона.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Магіла Буйніцкага Ігната Цярэнцьевіча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 236–237.

Магіла Буйніцкага Ігната Цярэнцьевіча