Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Месца Беразвецкага лагера смерці. Глыбоцкі раён, г. Глыбокае

Напачатку вайны, на месцы былога Беразвецкага манастыра, фашысты стварылі канцэнтрацыйны лагер ваеннапалонных «Шталаг № 351». Створаны нямецка-фашысцкімі акупантамі для масавай загубы савецкіх ваеннапалонных. Ад голаду і холаду, ад непасільнай працы ў лагеры штодзень паміралі сотні людзей. За час яго існавання – з верасня 1941 г. да ліпеня 1944 г. – у лагеры загінула больш за 27 тысяч савецкіх і італьянскіх ваеннапалонных, мірных жыхароў. Лагер займаў плошчу каля 3 га, быў абгароджаны калючым дротам.

Месцам масавага пахавання вязняў Беразвецкага лагера стала ўрочышча Барок, якое знаходзіцца недалёка ад Глыбокага.

У 1946 годзе на ўшанаванне памяці загінуўшых у Барку былі пастаўлены 2 помнікі-абеліскі. У 1964 г. тут быў створаны мемарыяльны комплекс «Барок».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Месца Беразвецкага лагера смерці // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 227.

Магіла Буйніцкага Ігната Цярэнцьевіча