Памятны знак воінам. Глыбоцкі раён, в. Бацілоўшчына
- Подробности
- Створана 22.10.2019 15:23
- Адноўлена 22.10.2019 16:00
Напярэдадні 45-й гадавіны з дня Перамогі ў 1980 г. па ініцыятыве парторга саўгаса імя Энгельса У. Б. Хмялеўскага ў в. Бацілоўшчына быў пастаўлены памятны знак воінам, памёршым ад ран у медсанбаце.
Медыцынскі санітарны батальён размяшчаўся ў Бацілоўшчыне ў 1944 г.
Па словах сведкаў, у брацкай магіле пахавана 30–35 салдат. На помніку надпіс «Вечная память павшим воинам. 1941–1945 гг. д. Батиловщина». Імёны большасці загінуўшых невядомыя.
ЛІТАРАТУРА
1. Капшуль, А. Ізноў кветкі пры дарозе / А. Капшуль // Шлях перамогі (Глыбокае). – 1990. – 22 мая. – С. 2.
Магіла Буйніцкага Ігната Цярэнцьевіча