Памятны знак спаленым вёскам Глыбоччыны. Глыбоцкі раён, в. Лаўрынаўка
- Подробности
- Створана 22.10.2019 15:23
- Адноўлена 22.10.2019 16:04
Недалёка ад в. Лаўрынаўка ўстаноўлены памятны знак спаленым вёскам Глыбоччыны. Гэта вёскі Мурзы, Лаўрынаўка, Галубічы, Слабада, Барыкаўшчына, Пліса, Чашкі, Бабуліна, Хралы, Калечполле, Скрабатуны, Гарані, Галінова, Латышы, Вострава, Надазер'е, Вуглы.
Помнік уяўляе сабой бетонны дах хаты, побач з якім размешчаны 17 пліт, дзе напісаны назвы спаленых вёсак. Недалёка ад іх гарыць вечны агонь.
Памятны знак устаноўлены ў 1986 г. па ініцыятыве І-га сакратара Глыбоцкага РК ЛКСМБ М. П. Чарапкоўскага з удзелам камсамольскіх арганізацый г. Глыбокае і Кіраўскай СШ.
Помнік знаходзіцца за 2 км на захад ад в. Лаўрынаўка, па дарозе Глыбокае – Галубічы.
ЛІТАРАТУРА
1. Марцынкевіч, Р. Гэта трэба жывым / Р. Марцынкевіч // Шлях перамогі (Глыбокае). – 1986. – 3 ліп. – С. 2.