Помнік падпольшчыкам і партызанам у гонар разведак партызанскай брыгады імя Леніна і атрада «Паўночныя». Глыбоцкі раён, в. Мікулічы
- Подробности
- Створана 22.10.2019 15:23
- Адноўлена 22.10.2019 16:11
Помнік адкрыты 3 ліпеня 1988 года на месцы былой в. Мікулічы, на ўскрайку леса ля рачулкі Мікулінка. На ім напісана «Тут, у вёсцы Мікулічы, у доме сям'і Тарыкавых у 1943–1944 гг. знаходзілася падпольная яўка партызанскай брыгады імя Леніна і атрада "Паўночныя"».
Рашэннем выканкама Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 снежня 1990 года помнік падпольшчыкам і партызанам у гонар разведак партызанскай брыгады імя Леніна і атрада «Паўночныя», якія дзейнічалі ў 1943–1944 гг., унесены ў Дзяржаўны спіс нерухомых помнікаў гісторыі мясцовага значэння.
ЛІТАРАТУРА
1. Лукашэвіч, А. Хутар у Мікулічах / А. Лукашэвіч // Шлях перамогі (Глыбокае). – 1988. – 19 ліп. – С. 2.
2. Сурнін, Ю. Адкрыты памятны знак / Ю. Сурнін // Шлях перамогі (Глыбокае). – 1988. – 9 ліп. – С. 2.