Мемарыяльная калона ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 года. Глыбоцкі раён
- Подробности
- Створана 26.11.2019 15:23
- Адноўлена 26.11.2019 12:01
Калона пастаўлена ў канцы XVIII ст. у памяць аб Канстытуцыі 3 мая 1791 года – асноўным законе Рэчы Паспалітай, прынятым на Сейме ў Варшаве.
Да 1795 года, калі беларускія землі цалкам перайшлі Расійскай імперыі, Глыбоцкі раён знаходзіўся ў складзе Рэчы Паспалітай.
3 мая 1791 года Надзвычайны сейм Рэчы Паспалітай прыняў Канстытуцыю, і гэта быў першы падобны дакумент у Еўропе, і другі ва ўсім свеце пасля Канстытуцыі ЗША. Прагрэсіўныя беларускія шляхцічы і магнаты віталі гэтую падзею, некаторыя з іх сталі ўзводзіць помнікі ў гонар Канстытуцыі ў сваіх уладаннях. Памятная калона з'явілася і ў Глыбокім, на могілках, якія зараз называюцца Капцёўка.
Невядома, хто менавіта ўзвёў у Глыбокім мемарыял, і што першапачаткова вянчала калону. Цяпер на ёй гняздуюцца буслы, а помнік уваходзіць у асноўныя экскурсійныя туры па горадзе.
ЛІТАРАТУРА
1. Мемарыяльная калона // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 227.