Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнік-стэла на месцы дыслакацыі Штаба 1-й партызанскай брыгады імя А. В. Суворава Вілейскага злучэння. Глыбоцкі раён, в. Ліпава

Партызаны брыгады праводзілі дыверсіі на камунікацыях праціўніка, удзельнічалі ў «рэйкавай вайне» на ўчастку Крулеўшчына – Варапаева.

У памяць аб гэтых баях у 1964 г. пастаўлены помнік-стэла. На ім здалёку бачны Ордэн Вялікай Айчыннай вайны і надпіс: «Здесь была организована и вела борьбу с захватчиками бригада имени Суворова».

Урачыстае адкрыццё помніка адбылося 8 мая 1966 г. Помнік зроблены з камня і цэглы, пастаўлены супрацоўнікамі Глыбоцкага раённага аддзялення сувязі, рабочымі і служачымі саўгаса «Яблынька».

Помнік-стэла знаходзіцца за 2 км на ўсход ад в. Вострава, на ўсходняй ускраіне в. Ліпава, на скрыжаванні дарог Падсвілле – Вострава – Кублічы – Ліпава – Псуя.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Захарчонак, Ф. Памяць людская не згасне / Ф. Захарчонак // Веснік Глыбоччыны. – 2005. – 9 ліп. – С. 2.

2. Семураў, Ф. Вораг не прайшоў / Ф. Семураў // Шлях перамогі (Глыбокае). – 1968. – 23 студз. – С. 3.