Помнік воінам Айчыннай вайны 1812 г. Чашніцкі раён, в. Копцевічы
- Подробности
- Створана 03.12.2019 15:23
- Адноўлена 03.12.2019 10:22
Помнік воінам Айчыннай вайны 1812 года знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі Копцевічы Чашніцкага раёна, справа ад дарогі на Чашнікі.
У Айчынную вайну 1812 года пасля бітвы (6 кастрычніка) каля Таруціна пачалося адступленне напалеонаўскіх войск. 8 кастрычніка 1812 г. быў вызвалены Полацк. Французскі корпус Г. Сен-Сіра, які праследаваўся корпусам генерала П. X. Вітгенштэйна, адступіў у напрамку Ушачы – Лепель – Чашнікі. Каля в. Копцевічы ён злучыўся з корпусам маршала К. Віктора, які падышоў з-пад Смаленска. 19 кастрычніка войскі П. X. Вітгенштэйна атакавалі французаў. Упартая бітва за Чашнікі вялася на працягу дня. Праціўнік быў разгромлены і адступіў на Сянно.
Армія П. X. Вітгенштэйна вызваліла Чашнікі, выйшла на злучэнне з арміяй адмірала П. В. Чычагова і перарэзала шлях адступаючай напалеонаўскай арміі.
У 1962 годзе ў памяць аб гэтых падзеях пастаўлена стэла.
ЛІТАРАТУРА
1. Помнік воінам Айчыннай вайны 1812 г. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 448.
2. Старый Архивариус. Война 1812 года и Беларусь / Старый Архивариус // Архівы і справаводства. – 2012. – № 4. – С. 144–156.