Мемарыяльны комплекс «Вішанькі». Чашніцкі раён
- Подробности
- Створана 03.12.2019 15:23
- Адноўлена 03.12.2019 10:33
У 16 км ад г. Чашнікі Віцебскай вобласці калісьці знаходзілася вёска Вішанькі, аднак яе напаткаў лёс Хатыні. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны тут было 32 двары, 160 жыхароў, а ў час ваеннага ліхалецця на гэтым месцы амаль нічога не засталося.
Дзень 9 сакавіка 1944 года – самы страшны і трагічны ў гісторыі невялікай вёсачкі. Страціўшы некалькі салдат у баі з партызанамі, які разгарэўся напярэдадні, карнікі з 839-га ахоўнага батальёна ўварваліся ў сяло. Найбольш моцных мужчын сярод жыхароў вёскі аддзялілі і катавалі, а затым расстралялі і скінулі ў раку. Астатнім была прыгатавана пакутніцкая смерць у агні. Іх сагналі ў дзве хаты, закідалі гранатамі, а потым падпалілі. У вёсцы было зажыва спалена 114 жыхароў.
У 1984 годзе на месцы вёскі быў адкрыты мемарыяльны знак. Зараз на гэтым месцы стаіць мемарыяльны помнік – цэнтральная частка мемарыяла ахвярам фашызму, які адкрыўся 22 чэрвеня 1989 года. Скульптурная кампазіцыя – жанчына, дзяўчынка і стары.
ЛІТАРАТУРА
1. Бегунова, Е. Березы тоже умеют плакать... / Е. Бегунова // Чырвоны прамень (Чашнiкi). – 2005. – 22 сак. – С. 3.
2. Жыць і помніць / подгот. И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2016. – 29 сак.– С. 5.
3. Здесь и у ветра – особый шум / подгот. И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2016. – 20 верас. – С. 4.
4. Из неволи – на пепелище, или Вещий сон Данилы / подгот. И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2015. – 2 ліп. – С. 4.
5. Сяргееў, С. Хатыні кроўная сястра / С. Сяргееў // Віцебскі рабочы. – 1984. – 24 чэрв. – С. 4.
СПАСЫЛКІ