Мемарыяльны комплекс «Адаменская горка». Лёзненскі раён, г. п. Лёзна
- Подробности
- Створана 12.12.2019 15:23
- Адноўлена 27.03.2023 13:46
Адаменская горка – воінскае пахаванне, якое з'явілася ў г. п. Лёзна ў 1943–1944 гг. Тут пахавана больш за 800 чырвонаармейцаў, якія загінулі ў час вызвалення Лёзна.
У 1983 годзе на могілках быў пастаўлены помнік, архітэктар А. Сцяблецкі. Архітэктурна-прасторавая кампазіцыя з прамавугольнай стэлай у цэнтры, на фасаднай плоскасці якой барэльефныя выявы ордэна Айчыннай вайны, твараў 4 воінаў і партызан. Абапал стэлы – пліты з імёнамі загінуўшых.
У 2018 годзе комплекс быў урачыста адкрыты пасля маштабнай рэканструкцыі.
Адаменскі роў быў месцам масавых расстрэлаў: з 1941 па 1943 гг. тут было забіта каля 1300 чалавек, пераважна – яўрэяў. Мемарыяльны камень на месцы масавых расстрэлаў быў усталяваны ў 1982 годзе. Сёння на помніку выгравіраваны надпіс: «Ахвярам нацызму. 23 лютага 1942 года ля Адаменскай гары нацысты расстралялі болей за 1200 яўрэяў з Лёзна, Колышак і навакольных вёсак. За гады акупацыі ў 1941–1943 гг. у Лёзна было забіта болей за 1700 яўрэяў».
ЛІТАРАТУРА
1. Вайсковыя могілкі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 288.
2. Голесник, С. В Лиозно открыли мемориал «Адаменская горка». / С. Голесник // Сельская газета. – 2018. – 16 окт. – С. 3.
3. Голесник, С. Лиозно между прошлым и будущим / С. Голесник // СБ. Беларусь сегодня. – 2018. – 16 окт. – С. 8.
4. Каролевич, Э. Праздник памяти / Э. Каролевич // Витебские вести. – 2018. – 16 окт. – С. 1, 4.
5. Открылся мемориальный комплекс в Лиозно // Твой город (Витебск). – 2018. – 18 окт. – С. 3.
6. Пукшанский, А. У памяти нет границ / А. Пукшанский // Звязда. – 2018. – 25 верас. – С. 12.
СПАСЫЛКІ