Мемарыяльны комплекс воінам-артылерыстам. Лёзненскі раён, аг. Крынкі
- Подробности
- Створана 16.12.2019 15:23
- Адноўлена 16.12.2019 09:10
Мемарыяльны комплекс воінам-артылерыстам знаходзіцца за 1,4 км на паўднёвы ўсход ад аг. Крынкі. У 1943 – чэрвені 1944 гг. на тэрыторыі Лёзненшчыны воіны 99-й цяжкай гаўбічнай артылерыйскай брыгады вялі баі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На месцы, дзе ў 1944 годзе быў камандны пункт брыгады, у 1977 годзе быў узведзены мемарыяльны комплекс – 15-метровая бетонная сцяна, на якой 12 дошак з імёнамі загінуўшых аднапалчан, абеліск і зямлянка каманднага пункта.
ЛІТАРАТУРА
1. Удальцоў, В. М. Мемарыяльны комплекс воінам артылерыстам / В. М. Удальцоў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 296.
2. Пинчук, О. Чтобы помнили... / О. Пинчук // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2005. – 1 сак. – С. 2.
3. Самущенко, О. Мемориал ратной славы / О. Самущенко // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2009. – 18 крас. – С. 2.