Мемарыяльны комплекс «Ціхмянаўская вышыня». Лёзненскі раён, в. Восьпенкі
- Подробности
- Створана 16.12.2019 15:23
- Адноўлена 16.12.2019 09:22
На тэрыторыі Лёзненскага раёна шмат помнікаў і абеліскаў, якія ўвекавечваюць памятныя мясціны, звязаныя з дзеяннямі Савецкай Арміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх самы буйны – мемарыяльны комплекс «Ціхмянаўская вышыня», які размешчаны паблізу в. Восьпенкі.
«Ціхмянаўская вышыня» вядома гераічнымі падзеямі. Для мясцовых жыхароў мемарыял – гэта маленькі Курган Славы, які нагадвае будучым пакаленням пра подзвіг 38 мінамётчыкаў 3-й батарэі 12-га мінамётнага палка пад камандаваннем старшага лейтэнанта Леаніда Паўлавіча Ціхмянава.
У лютым 1944 года 38 воінаў-мінамётчыкаў занялі пазіцыю на безыменнай вышыні на беразе р. Чарніца і на працягу 14 гадзін адбівалі атакі праціўніка, які меў 20-кратную перавагу. Калі падаспела падмацаванне, усе абаронцы вышыні былі параненыя. Восем з іх загінулі. За гэты подзвіг камсоргу мінамётнай батарэі 18-гадоваму Сяргею Багамолаву і яго камандзіру Леаніду Ціхмянаву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. З тых часоў вышыня мае назву Ціхмянаўскай.
На паўкруглай стэле размешчаны барэльефныя выявы 6 савецкіх воінаў і партызан з аўтаматамі. Стэла ўвенчана 6 штыкамі-абеліскамі. Выявы твараў і рук вырашаны ў абагульненай форме. Пляцоўка, на якой пастаўлены помнік, мае форму паўкруга, выкладзена бетоннымі плітамі. На ёй устаноўлены мінамёт.
ЛІТАРАТУРА
1. Богданович, Д. Осталась высота непокорённой / Д. Богданович // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2004. – 24 лют. – С. 2.
2. Богданович, Д. Подвиг, неподвластный времени! / Д. Богданович // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2019. – 19 лют. – С. 6.
3. Буткевич, С. На Тихмяновской высоте / С. Буткевич // Витебский курьер. – 2004. – 19 нояб. – С. 3.
4. Голесник, С. Лиозно помнит героев / С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2013. – 10 окт. – С. 1, 11.
5. Кошалеў, М. К. Помнік на вышыні імя Ціхмянава / М. К. Кошалеў, В. В. Церашчатава // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 291.
6. Похолкина, Ю. Вторая жизнь непокорённой высоты / Ю. Похолкина // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2013. – 10 кастр. – С. 5.
7. Сеньков, В. Тихмяновская высота Придвинья / В. Сеньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2013. – 10 окт. – С. 2.
8. Сысоев, А. На безымянной высоте... / А. Сысоев // Советская Белоруссия. – 1973. – 6 февр. – С. 2.
СПАСЫЛКІ