Памятны знак на месцы размяшчэння 467-га паходна-палявога шпіталя 33-й арміі Заходняга фронту. Лёзненскі раён, в. Альхавік
- Подробности
- Створана 16.12.2019 15:23
- Адноўлена 16.12.2019 09:57
10 кастрычніка 2019 года, у дзень вызвалення Лёзненскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у вёсцы Альхавік быў урачыста адкрыты памятны знак на месцы размяшчэння 467-га паходна-палявога шпіталя 33-й арміі Заходняга фронту.
Старажылы памятаюць, як у зямлянках, акопах, палатках, нешматлікіх ацалелых хатах франтавыя медыкі ратавалі цяжка параненых байцоў. Але выжыць пашчасціла не ўсім. Надпіс на вялікім гранітным валуне сведчыць, што ў гэтым кутку Лёзненскага краю пахавана 209 воінаў Чырвонай арміі.
ЛІТАРАТУРА
1. Селезнёва, Д. Славный подвиг в сердцах сохраним / Д. Селезнёва // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2019. – 11 кастр. – С. 1–2.
2. Шпаковская, Г. Низкий поклон героям / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2019. – 12 окт. – С. 3.