Помнік вызваліцелям. Лёзненскі раён, г. п. Лёзна
- Подробности
- Створана 16.12.2019 15:23
- Адноўлена 16.12.2019 10:03
Помнік вызваліцелям знаходзіцца пры ўездзе ў г. п. Лёзна на шашы Віцебск – Смаленск.
Гэта танк Т–34, які размешчаны на прамавугольным пастаменце, што пераходзіць у зігзагападобную плоскасць з мемарыяльнай дошкай, выявамі гвардзейскага знака, ордэнаў Леніна, Чырвонага Сцяга і Чырвонай Зоркі. Побач, на адной з мемарыяльных пліт, пералічаны воінскія злучэнні, якім за вызваленне пасёлка было прысвоена ганаровае званне «Лёзненскія». На гэтай жа сцяне напісаны радкі-рэквіем: «Людзі! Пакуль сэрцы б'юцца, памятайце, якой цаной заваявана шчасце». Пад самім жа танкам на цэнтральным пастаменце знаходзіцца подпіс-прысвячэнне: «Савецкім воінам, якія ўдзельнічалі ў вызваленні гарадскога пасёлка Лёзна і раёна. Ад працоўных Лёзненшчыны».
Аўтар кампазіцыі – беларускі архітэктар А. Сцяблецкі.
ЛІТАРАТУРА
1. Дулеба, Г. І. Помнік вызваліцелям / Г. І. Дулеба // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 289.
2. Тимомирова, Н. Визитная карточка Лиозно / Н. Тихомирова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2018. – 9 кастр. – С. 5.
3. Тихомирова, Н. Танк на пьедестале / Н. Тихомирова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2001. – 20 лют. – С. 2.
СПАСЫЛКІ