Помнік медыцынскім работнікам і партызанам. Лёзненскі раён, в. Высачаны
- Подробности
- Створана 16.12.2019 15:23
- Адноўлена 16.12.2019 10:17
Помнік медыцынскім работнікам і партызанам размешчаны ў в. Высачаны. 5–9 ліпеня 1941 года стралковая дывізія Заходняга фронту вяла баі з ворагам на рубяжы Астроўна – Бешанковічы. Палявы шпіталь дывізіі размяшчаўся ў Высачанах.
На ўшанаванне памяці 13 медыцынскіх работнікаў шпіталя і партызан, якія загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у 1976 годзе была пастаўлена стэла.
ЛІТАРАТУРА
1. Удальцоў, В. М. Помнік медыцынскім работнікам і партызанам / В. М. Удальцоў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 292.