Помнік на брацкіх могілках савецкіх воінаў. Лёзненскі раён, в. Высачаны
- Подробности
- Створана 16.12.2019 15:23
- Адноўлена 17.12.2019 14:24
Помнік на брацкіх могілках савецкіх воінаў знаходзіцца ў в. Высачаны. У 4 брацкіх магілах пахаваны 274 воіны. Сярод пахаваных – воіны 72-га і 65-га стралковых корпусаў 5-й арміі, якія загінулі 22–23 чэрвеня 1944 года пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У 1981 годзе на могілках быў пастаўлены помнік – 3 ссунутыя па вертыкалі бетонныя кубы з барэльефнымі выявамі зоркі на верхнім кубе і галавы воіна на левай грані сярэдняга куба – 3 стэлы з імёнамі загінуўшых.
ЛІТАРАТУРА
1. Брацкія магілы савецкіх воінаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 292.