Помнік на брацкіх могілках савецкіх воінаў. Лёзненскі раён, в. Смародзіна
- Подробности
- Створана 16.12.2019 15:23
- Адноўлена 17.12.2019 14:42
Помнік на брацкіх могілках савецкіх воінаў знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі, побач з шашой Віцебск – Смаленск. Тут пахаваны 14 воінаў, якія загінулі ў чэрвені 1944 года пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод пахаваных – Герой Савецкага Саюза Павел Дзмітрыевіч Рэшатаў. У 1951 годзе на могілках было пастаўлена 6 абеліскаў.
ЛІТАРАТУРА
1. Караткевіч, В. Б. Брацкія могілкі савецкіх воінаў / В. Б. Караткевіч // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 299.