Помнік на брацкіх могілках савецкіх воінаў і партызан. Лёзненскі раён, в. Таранкі
- Подробности
- Створана 16.12.2019 15:23
- Адноўлена 17.12.2019 15:08
Помнік на брацкіх могілках савецкіх воінаў і партызан знаходзіцца за 400 м ад в. Таранкі, каля грамадзянскіх могілак. Тут пахаваны 108 воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1970 годзе на могілках быў пастаўлены помнік – скульптура воіна і 10 абеліскаў.
ЛІТАРАТУРА
1. Брацкія могілкі савецкіх воінаў і партызан // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 299.