Помнік на брацкіх могілках савецкіх воінаў і партызан. Лёзненскі раён, в. Чарніцы
- Подробности
- Створана 17.12.2019 15:23
- Адноўлена 17.12.2019 15:13
Помнік на брацкіх могілках савецкіх воінаў і партызан знаходзіцца на тэрыторыі дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра «Вясёлка».
На могілках пахаваны 393 воіны і партызаны, якія трымалі абарону ўздоўж ракі Чарніца падчас акружэння і знішчэння гітлераўцаў і загінулі ў чэрвені 1944 года. Тут знаходзіцца і магіла лётчыка – Героя Савецкага Саюза маёра Аляксея Іванавіча Кальцова.
У 1962 годзе на могілках быў пастаўлены помнік – скульптура воіна.
ЛІТАРАТУРА
1. Гукалов, А. Оставили след в истории района / А. Гукалов // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2007. – 2 чэрв. – С. 2.
2. Брацкія могілкі савецкіх воінаў і партызан // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 300.