Помнік на вайсковых могілках. Лёзненскі раён, в. Вялікае Сяло
- Подробности
- Створана 17.12.2019 15:23
- Адноўлена 17.12.2019 15:31
Помнік на вайсковых могілках знаходзіцца на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі, каля шашы Віцебск – Смаленск. Тут пахаваны 569 воінаў, якія загінулі ў 1941–1944 гг. Сярод іх – Герой Савецкага Саюза Уладзімір Яфімавіч Смірноў.
У 1962 годзе на могілках быў пастаўлены помнік – скульптура воіна.
ЛІТАРАТУРА
1. Кошалеў, М. К. Вайсковыя могілкі / М. К. Кошалеў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 293.