Помнік на вайсковых могілках. Лёзненскі раён, в. Горбава
- Подробности
- Створана 17.12.2019 15:23
- Адноўлена 17.12.2019 15:42
Помнік на вайсковых могілках знаходзіцца за 1 км на паўднёвы захад ад в. Горбава, на ўскрайку лесу. Тут пахаваны 134 воіны і партызаны, якія загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941–1944 гг. У 1981 годзе на могілках быў пастаўлены помнік – скульптура воіна.
ЛІТАРАТУРА
1. Вайсковыя могілкі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 293.