Помнік на вайсковых могілках. Лёзненскі раён, в. Надзёжына
- Подробности
- Створана 17.12.2019 15:23
- Адноўлена 17.12.2019 15:48
Помнік на вайсковых могілках знаходзіцца на ўскраіне в. Надзёжына. Тут пахаваны 226 воінаў, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941–1944 гг. У 1970 годзе на могілках быў пастаўлены помнік – скульптура воіна і 10 абеліскаў.
ЛІТАРАТУРА
1. Вайсковыя могілкі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 298.