Помнік на могілках савецкіх воінаў і партызан. Лёзненскі раён, в. Выхадцы
- Подробности
- Створана 17.12.2019 16:09
- Адноўлена 10.08.2021 14:57
Помнік на могілках савецкіх воінаў і партызан знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі. Тут пахаваны 130 воінаў і партызан, якія загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе. Сярод іх – воіны 11-й гвардзейскай стралковай дывізіі 11-й гвардзейскай арміі. У 1969 годзе на могілках быў пастаўлены помнік – скульптура воіна.
ЛІТАРАТУРА
1. Могілкі савецкіх воінаў і партызан // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 293.