Мемарыяльны знак на месцы перасыльнага лагера ваеннапалонных. Талачынскі раён, г. п. Коханава
- Подробности
- Створана 30.01.2020 09:34
- Адноўлена 30.01.2020 08:43
У 2019 годзе ў г. п. Коханава ля брацкай магілы савецкіх воінаў i партызан усталявалі мемарыяльны знак на месцы перасыльнага лагера ваеннапалонных.
Лагер быў створаны акупантамі. У яго зганялі сотні ваеннапалонных. Амаль кожны дзень па вуліцах Коханава ішлі пад канвоем змучаныя, хворыя, параненыя, галодныя палонныя. Хто спрабаваў уцячы, гінуў пад кулямі.
Памятнае месца ўяўляе сабой камень з мемарыяльнай дошкай, да якога вядзе брусчатая дарожка.
ЛІТАРАТУРА
1. Михайлов, В. Не властны ни года, ни расстояния / В. Михайлов // Наша Талачыншчына. – 2019. – 15 мая. – С. 1–2.