Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Месца бою 1942 года. Талачынскі раён, в. Слаўнае

У ноч на 28 жніўня 1942 года партызаны 8-га, 24-га і 36-га атрадаў пад камандаваннем С. Г. Жуніна на чыгуначнай станцыі Слаўнае (на лініі Мінск – Масква) правялі трохгадзінны бой з нямецка-фашысцкімі акупантамі. Яны разграмілі варожы гарнізон (118 чалавек), захапілі чыгуначную станцыю, знішчылі воданапорную вежу, чыгуначны мост, семафор, 6 чыгуначных стрэлак, 6 складоў з ваеннай маёмасцю, прадуктамі харчавання і фуражом, 98 вагонаў з ваенным грузам, хлебапякарню, 20 аўтамашын, 3 казармы, 2 воінскія эшалоны, 3 км чыгуначных рэек, валасное ўпраўленне, 5 км лініі сувязі, захапілі шмат трафеяў. Рух на чыгунцы быў спынены на некалькі сутак.

У 1967 годзе ў памяць пра баявую аперацыю партызан на будынку чыгуначнай станцыі ўсталявана мемарыяльная дошка.

 

Будынак чыгуначнай станцыі Слаўнае. Фотаздымак з сайта: https://railwayz.infoМемарыяльная дошка на будынку чыгуначнай станцыі Слаўнае. Фотаздымак з сайта https://ok.ru

ЛІТАРАТУРА

1. Дулеба, Г. І. Месца бою 1942 г. (в. Слаўнае) / Г. І. Дулеба // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 419.

2. Чыкун, Л. Яны – сведкі нашай гісторыі / Л. Чыкун // Наша Талачыншчына. – 2008. – 19 крас. – С. 2.