Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Месцы масавага знішчэння яўрэйскага насельніцтва. Талачынскі раён

З першых дзён акупацыі ў Талачынскім раёне гітлераўцы пачалі ствараць гета. Ужо ў перыяд з ліпеня па кастрычнік 1941 года былі створаны спецпасяленні ў вёсках Слаўнае, Абольцы, у Талачыне, у п. Коханава.

У Талачыне гета размяшчалася на вуліцы Нікольскай (зараз вуліца Пушкіна), у Коханава – на вуліцы Аршанскай, у в. Слаўнае – на вуліцы Талачынскай, у в. Абольцы – у двух будынках школы.

У студзені 1942 года каля п. Коханава, на старых яўрэйскіх могілках, было знішчана 300 мясцовых яўрэяў. Сярод іх былі сем'і з вёскі Галошава. У 1994 годзе на месцы знішчэння ўсталявалі помнік, які ў 2011 г. рэканструявалі.

13 сакавіка ў полі пад в. Райцы было расстраляна і закапана ў велізарнай яме каля 2 тысяч яўрэяў Талачына і навакольных вёсак. Пасля вайны на месцы пакарання быў створаны земляны курган. У 1964 годзе на магіле пастаўлены абеліск у выглядзе піраміды і жалобная таблічка: «Здесь покоятся жертвы немецко-фашистского террора – свыше 2000 человек еврейского населения города Толочина и окрестностей, расстрелянных 13 марта 1942 года. Вечная память погибшим». У 2012 годзе стары помнік рэканструявалі.

16 сакавіка прыйшла чарга гета ў в. Слаўнае. 140 яўрэяў расстралялі побач з вёскай Гліннікі. У 1959 годзе на магіле ўсталявана мемарыяльная пліта. У 2015 годзе на месцы старога помніка быў узведзены новы мемарыяльны комплекс.

Яшчэ 37 яўрэйскіх сем'яў з в. Славені былі зверскі забіты на тэрыторыі былога цагельнага завода калгаса «Новы быт». У 1990-я гг. прыкладна ў 100 м ад месца расстрэлу быў усталяваны памятны камень.

2 чэрвеня 1942 года былі расстраляны апошнія яўрэі з в. Абольцы. Пасля вайны ахвяры Аболецкага гета былі перапахаваны на могілках у Оршы. На помніку ўказаны прозвішчы 10 забітых.

Частковы спіс яўрэяў Талачынскага раёна, якія загінулі ў перыяд акупацыі, апублікаваны ў кнізе Г. Вініцы «Слова памяці» (1997).

 

Сучасны помнік на месцы расстрэлу яўрэяў Талачына ля в. Райцы. Фотаздымак з сайта http://www.natal.byНадпіс на помніку на месцы расстрэлу яўрэяў Талачына. Фотаздымак з сайта https://ru.wikipedia.orgНадпіс на помніку на месцы расстрэлу яўрэяў Талачына. Фотаздымак з сайта https://ru.wikipedia.orgПомнік яўрэям – ахвярам Халакоста в. Абольцы – на яўрэйскіх могілках у Оршы. Фотаздымак з сайта http://mishpoha.orgСтары помнік на месцы расстрэлу яўрэяў п. Коханава. Фотаздымак з сайта https://commons.wikimedia.orgНовы помнік на месцы знішчэння яўрэяў п. Коханава Талачынскага раёна. Фотаздымак з сайта https://ru.wikipedia.orgНадпіс на помніку яўрэям п. Коханава. Фота з сайта: https://commons.wikimedia.orgСтарая мемарыяльная пліта на месцы расстрэлу яўрэяў у в. Слаўнае. Фотаздымак з сайта https://ru.wikipedia.orgНовы мемарыяльны комплекс на месцы расстрэлу яўрэяў у в. Слаўнае. Фотаздымак з сайта https://ru.wikipedia.orgКамень на месцы расстрэлу яўрэяў в. Славені. Фотаздымак з сайта http://slavensky.tolochin.edu.by

ЛІТАРАТУРА

1. Гетто Толочинского района // Слово памяти / Г. Винница. – Орша : Оршанская типография, 1997. – С. 23–33.

2. Петрушенко, А. Боль и горечь в душе сегодня / А. Петрушенко // Наша Талачыншчына. – 2013. – 11 верас. – С. 3.

3. Хмелюк, М. «Стали просто землей и травой...» / М. Хмелюк, М. Королев // Наша Талачыншчына. – 2013. – 26 студз. – С. 5.

4. Хмелюк, М. Дорога скорби / М. Хмелюк // Наша Талачыншчына. – 2015. – 28 студз. – С. 7.

 

СПАСЫЛКІ

arrow О гетто в Славени на сайте: Проект «Голоса еврейских местечек. Витебская область» 

arrow О евреях в. Славное на сайте: Проект «Голоса еврейских местечек. Витебская область»

arrow Подвиг пятнадцати юношей (Коханово)

arrow Проект «Голоса еврейских местечек. Витебская область», Обольцы

arrow Толочинские евреи на сайте: Проект «Голоса еврейских местечек. Витебская область»