Пагранічны слуп. Талачынскі раён
- Подробности
- Створана 30.01.2020 09:34
- Адноўлена 30.01.2020 09:41
Ля дарогі Талачын – Круглае, недалёка ад в. Ганчароўка, стаіць паўразбураны цагельны слуп. Вышыня – 2,4 м, шырыня – 1,5 м.
Мясцовыя жыхары кажуць, што гэта вярста на Кацярынінскім тракце Магілёў – Сянно.
Дакладнае паходжанне і яго прызначэнне невядомыя. Хутчэй за ўсё слуп – пагранічны або мытны. У XVIII ст. тут праходзіла дарога на Друцк і Магілёў. У 1708 годзе Пётр І знаходзіўся на беларускіх землях і заснаваў паштовыя станцыі ў Друцку, Магілёве, Бабрах, Крупках і іншых пунктах. Менавіта ў той час была зроблена спроба ўпарадкаваць дарожнае будаўніцтва. Усталёўваліся паказальнікі і памежныя слупы. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) мяжа паміж Расіяй і Польшчай праходзіла па р. Друць. У 1773 годзе на дарозе была створана мытня, якая праіснавала да 1793 года.
У 2009 годзе пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь яму нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
ЛІТАРАТУРА
1. Кавалеўскі, С. Верставы слуп / C. Кавалеўскі // Народнае слова. – 2009. – 24 кастр. – С. 8.
2. Кавалеўскі, С. Пра што гаворыць вярста? / С. Кавалеўскі // Витебские вести. – 2016. – 15 сент. – С. 23.
3. Королев, М. Ничто не ново под луной / М. Королев // Наша Талачыншчына. – 2017. – 4 лют. – С. 3.
4. Орловский, А.Столб у дороги / А. Орловский, С. Иванов // Наша Талачыншчына. – 2009. – 5 верас. – С. 4.