Памятны знак на месцы колішняга касцёла найсвяцейшай панны Марыі. Талачынскі раён, в. Абольцы
- Подробности
- Створана 30.01.2020 09:34
- Адноўлена 30.01.2020 10:24
У 2018 годзе ў Абольцах адбылося адкрыццё памятнага знака на месцы колішняга касцёла найсвяцейшай панны Марыі.
На таблічцы, прымацаванай да каменя, лацінскімі буквамі напісаны словы: «У 1387 годзе вялікім князем літоўскім і каралём польскім Ягайлам тут пабудаваны адзін з першых касцёлаў на тэрыторыі Беларусі».
Ідэя ўстаноўкі памятнага знака на клябанскай зямлі прыйшла да Віталія Валаткевіча, калі той у 2016 годзе быў накіраваны на працу ўрачом агульнай практыкі ў Аболецкую сельскую ўрачэбную амбулаторыю. Ён звярнуў увагу на тое, што ўстанова аховы здароўя знаходзіцца ў месцы, якое вядома ў пісьмовых крыніцах яшчэ з ХІV ст. Але да нашых дзён дайшлі толькі рэшткі скляпенняў, зруйнаваныя з зямлёй, дзе былі пахаваны служыцелі касцёла. Дзе-нідзе сярод векавых ліп выглядалі чырвоныя цагліны мураваных уваходаў у скляпенні.
Віталій Валаткевіч з дапамогай аднадумцаў пачаў работы па ўзнаўленні пахаванняў і ўстаноўцы помнікаў на месцы, дзе яны стаялі яшчэ ў пачатку 70-х гг. мінулага стагоддзя. На сённяшні дзень гэта пяць помнікаў з надпісам, хто пахаваны на гэтай зямлі.
ЛІТАРАТУРА
1. Бірукоў, В. Добрае задуманае пераўтвараецца ў такія ж справы / В. Бірукоў // Наша Талачыншчына. – 2018. – 8 верас. – С. 4.