Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнік вызвалення. Талачынскі раён, г. Талачын

Помнік вызвалення (Курган Славы) знаходзіцца ў Талачыне на шашы Мінск – Масква, каля аўтастанцыі.

У канцы чэрвеня 1944 года 19-я гвардзейская танкавая брыгада (камандзір гвардыі палкоўнік Г. А. Пахадзееў) 3-га гвардзейскага танкавага корпуса 5-й гвардзейскай танкавай арміі 3-га Беларускага фронту разгарнула наступленне ў напрамку Талачына. Прарваўшы моцную абарону ворага, раніцай 26 чэрвеня танкісты ўварваліся ў горад. На яго вуліцах пачаліся цяжкія баі. 19-я гвардзейская танкавая брыгада знішчыла агнявыя кропкі праціўніка, захапіла важнейшыя аб'екты і да 19 гадзін авалодала Талачыном.

У 1969 годзе ў памяць аб вызваленні Талачына ад нямецка-фашысцкіх акупантаў пастаўлены помнік – скульптурная група: воін і партызан.

 

Курган Славы ў Талачыне. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byКурган Славы ў Талачыне. Фотаздымак з сайта https://arrivo.byКурган Славы ў Талачыне. Фотаздымак з сайта https://avtoturistu.ruКурган Славы ў Талачыне. Фотаздымак з сайта http://www.natal.byКурган Славы ў Талачыне. Фотаздымак з сайта http://www.natal.by

ЛІТАРАТУРА

1. Дулеба, Г. І. Помнік вызвалення (Талачын) / Г. І. Дулеба // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 412.

2. Курган Славы / падрыхт.: В. Бірукоў, І. Пікулік // Наша Талачыншчына. – 2009. – 19 верас. – С. 3.

3. Чыкун, Л. Яны – сведкі нашай гісторыі / Л. Чыкун // Наша Талачыншчына. – 2008. – 19 крас. – С. 2.