Помнікі землякам. Талачынскі раён
- Подробности
- Створана 30.01.2020 09:34
- Адноўлена 30.01.2020 11:07
Помнік землякам у аг. Друцк
Знаходзіцца каля будынка праўлення калгаса «Праўда». На ўшанаванне памяці 90 землякоў, якія загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941–1945 гг. У 1967 годзе пастаўлены помнік – скульптура воіна.
Помнік землякам у в. Заднева
Знаходзіцца каля Дома культуры. На ўшанаванне памяці 215 землякоў, якія загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1981 годзе пастаўлены помнік – 2 стэлы з барэльефамі партызан і жанчыны і сцяна з імёнамі загінуўшых. У 2018 годзе праведзена яго рэканструкцыя.
Помнік землякам у в. Серкавіца
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. На ўшанаванне памяці 348 землякоў, якія загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941–1945 гг. У 1974 годзе пастаўлены помнік – скульптура воіна і стэла.
Помнік землякам у в. Шапчына
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі каля клуба. На ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1972 годзе пастаўлены помнік – скульптура воіна.
ЛІТАРАТУРА
1. Павлов М. И память на века... / М. Павлов // Наша Талачыншчына. – 2018. – 7 ліп. – С. 2.
2. Талачынскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 409–420.