Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнікі на магілах ахвяр фашызму. Талачынскі раён

arrow Магіла ахвяр фашызму за 1,5 км ад в. Маціёва

Знаходзіцца за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі, каля шашы Мінск – Масква. Паводле матэрыялаў Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па выяўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў, за час акупацыі гітлераўцы знішчылі ў Талачынскім раёне 6596 мірных жыхароў. Адным з месцаў масавага знішчэння людзей было ўрочышча Доўгава Балота. Тут, у хваёвым лесе, недалёка ад в. Маціёва, гітлераўцы расстрэльвалі мірных грамадзян, актывістаў, партыйных работнікаў, падпольшчыкаў. Людзей прывозілі на машынах або прыганялі пад канвоем з населеных пунктаў Талачынскага і суседніх раёнаў, з турмы Талачына. Толькі зімой і летам 1942 года гітлераўцы расстралялі каля 1500 чалавек. Усяго тут было загублена каля 5 тысяч чалавек. У 1963 годзе астанкі ахвяр фашызму перазахаваны ў адну магілу. У 1967 годзе на магіле пастаўлена стэла з выявамі старога і жанчыны з дзіцём.

arrow Магіла ахвяр фашызму за 0,3 км ад в. Слаўнае

Знаходзіцца за 1 км на ўсход ад вёскі. Пахавана каля 100 мірных жыхароў (яўрэйскай нацыянальнасці), расстраляных нямецка-фашысцкімі акупантамі 16 сакавіка 1942 года. У 1959 годзе на магіле ўсталявана мемарыяльная пліта. У 2015 годзе на месцы старога помніка быў узведзены новы мемарыяльны комплекс.

arrow Помнік ахвярам фашызму ў в. Жураўлі

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. На ўшанаванне памяці 14 жыхароў вёскі, загубленых нямецка-фашысцкімі акупантамі 30 снежня 1943 года. У 1967 годзе пастаўлена стэла.

arrow Помнік ахвярам фашызму ў в. Сіманава

Знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі, у парку. На ўшанаванне памяці 14 мірных жыхароў, загубленых 28 мая 1943 года нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1964 годзе пастаўлены абеліск.

 

Стэла на магіле ахвяр фашызму ля в. Маціёва. Талачынскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byСтэла на магіле ахвяр фашызму ля в. Маціёва. Талачынскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.natal.by Мемарыяльная пліта ў в. Слаўнае. Талачынскі раён. Фотаздымак з сайта https://howlingpixel.comПомнік ахвярам фашызму ў в. Сіманава. Талачынскі раён. Фотаздымак з сайта http://5a-kokhanovo.blogspot.com

ЛІТАРАТУРА

1. Павлов М. И память на века... / М. Павлов // Наша Талачыншчына. – 2018. – 7 ліп. – С. 2.

2. Талачынскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 409–420.