Брацкая магіла савецкіх воінаў і мірных жыхароў. Шаркаўшчынскі раён, в. Лонскія
- Подробности
- Створана 26.11.2019 15:23
- Адноўлена 10.03.2020 10:40
Знаходзіцца на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі. Пахавана 15 воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і 248 мірных жыхароў вёсак Журавоўшчына, Кушталі, Куялеўшчына, Свілы, Строна, Трабаўшчына і хутароў Бялкова, Вязовец, Ігнацэва, Падрэзаўшчына, Пазава, Станіславова, Сухаборац, Сцяпаніха, Сялібка, загубленых нямецка-фашысцкімі акупантамі 24 лістапада 1942 года.
У 1976 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна ў жалобе і 3 стэлы.
Помнік уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
ЛІТАРАТУРА
1. Брацкая магіла савецкіх воінаў і мірных жыхароў // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад. В. Я. Абламскі [і інш.]. – Мінск : БЕЛТА, 2009. – С. 215.
2. Брацкая магіла савецкіх воінаў і мірных жыхароў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 461.
3. Помнікі на ўшанаванне памяці воінаў Чырвонай арміі, воінаў-землякоў, партызан, падпольшчыкаў і мірных жыхароў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Л. М. Драбовіч [і інш.] ; уклад. Л. М. Лабачэўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2004. – С. 460–464.