Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Шаркаўшчынскі раён, г. п. Шаркаўшчына
- Подробности
- Створана 26.11.2019 15:23
- Адноўлена 10.03.2020 10:42
Знаходзіцца на вуліцы Маякоўскага, у скверы. Пахаваны 211 воінаў і 9 партызан, якія загінулі ў баях з фашыстамі ў 1941–1944 гг. Сярод пахаваных – воіны 44-й мотастралковай брыгады 1-га Прыбалтыйскага фронту, якія загінулі 1 ліпеня 1944 года пры вызваленні г. п. Шаркаўшчына. У 1960 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Помнік уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
ЛІТАРАТУРА
1. Брацкая магіла // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад. В. Я. Абламскі [і інш.]. – Мінск : БЕЛТА, 2009. – С. 213.
2. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 455.
3. Помнікі на ўшанаванне памяці воінаў Чырвонай арміі, воінаў-землякоў, партызан, падпольшчыкаў і мірных жыхароў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Л. М. Драбовіч [і інш.] ; уклад. Л. М. Лабачэўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2004. – С. 460–464.