Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Магіла савецкіх ваеннапалонных і партызанкі А. Д. Бельскай. Шаркаўшчынскі раён, в. Гарадзец

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пахаваны 9 савецкіх ваеннапалонных, расстраляных нямецка-фашысцкімі акупантамі ў 1942 годзе, і партызанская разведчыца А. Д. Бельская.

А. Д. Бельская нарадзілася ў 1923 годзе ў в. Арэхаўна Полацкага раёна ў сялянскай сям'і. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны працавала настаўніцай ва Ушацкім раёне. З пачатку вайны актыўна ўключылася ў барацьбу з фашыстамі, стала партызанскай разведчыцай. Распаўсюджвала сярод насельніцтва лістоўкі, зводкі Саўінфармбюро, збірала і перадавала партызанам звесткі пра дыслакацыю і перамяшчэнне варожых вайсковых часцей, вяла дыверсійную работу ў тыле ворага, узарвала фашысцкую камендатуру ў Глыбокім. У красавіку 1944 года, выконваючы чарговае заданне, натрапіла на варожую засаду. Цяжка параненую патрыётку гітлераўцы ўзялі ў палон і пасля катаванняў загубілі яе.

У 1957 годзе на магіле пастаўлены стэла, 2 абеліскі, побач гармата.

Помнік уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дулеба, Г. І. Магіла савецкіх ваеннапалонных і партызанкі / Г. І. Дулеба // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 459.

2. Помнікі на ўшанаванне памяці воінаў Чырвонай арміі, воінаў-землякоў, партызан, падпольшчыкаў і мірных жыхароў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Л. М. Драбовіч [і інш.] ; уклад. Л. М. Лабачэўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2004. – С. 460–464.