Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнік Ю. А. Гагарыну. Шаркаўшчынскі раён, аг. Наваселле

Знаходзіцца за 0,5 км на ўсход ад будынка былога праўлення калгаса імя Ю. А. Гагарына. Пастаўлены ў 1971 годзе. Агульная вышыня помніка – 3,5 м, бюста – 0,9 м. Адліты з бронзы і бетону. Скульптар – А. Паўлючук.

Бюст касманаўта, Героя Савецкага Саюза Ю. А. Гагарына ўстаноўлены на складанапрафіляваным пастаменце, які ўверсе пераходзіць у прамавугольны. Стылабат помніка квадратны ў плане. Аўтар акцэнтуе ўвагу на пластыцы твару, падкрэслівае мужны і валявы характар героя. На пастаменце надпіс: «Ю. А. Гагарын».

Помнік вылучаецца прастатой кампазіцыйнага вырашэння, дакладным партрэтным падабенствам, праўдзівасцю вобраза.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Помнік Гагарыну Юрыю Аляксеевічу // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 462.