Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан. Расонскі раён

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у аг. Гарбачэва

У аг. Гарбачэва на могілках пахаваны 7 воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1966 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у аг. Клясціцы

У цэнтры аг. Клясціцы пахаваны 60 воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1947 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Кульнева

За 1 км на ўсход ад в. Кульнева на могілках пахаваны воіны і партызаны, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1965 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у аг. Сакалішча

У аг. Сакалішча каля будынка выканкама сельсавета пахаваны 97 воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1948 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Уклеенка

За 0,6 км на поўдзень ад в. Уклеенка ў лесе пахаваны 60 воінаў і партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў або памерлі ад ран у шпіталях, што дыслацыраваліся ў раёне вёскі ў 1944 годзе. У 1964 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

 

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан. Расонскі раён, аг. Клясціцы. Фотаздымак з сайта http://st-roll.ruПомнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан. Расонскі раён, аг. Клясціцы. Фотаздымак з сайта http://wwii.space

ЛІТАРАТУРА

1. Помнікі гісторыі і культуры Расоншчыны // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 547–554.

1. Расонскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 378–395.