Курганы Памяці. Расонскі раён
- Подробности
- Створана 07.04.2020 09:34
- Адноўлена 07.04.2020 14:33
Курган Памяці ў в. Альбрэхтава
17 ліпеня 1941 года вучні Васіль Прыбыткоў, Генадзь Кузякоў і Уладзімір Драздоў падарвалі гранатай машыну, у якой ехалі нямецка-фашысцкія афіцэры. В. Прыбыткоў быў схоплены і закатаваны фашыстамі. Пазней загінулі Г. Кузякоў і У. Драздоў.
На тэрыторыі васьмігадовай школы ў в. Альбрэхтава на ўшанаванне памяці юных патрыётаў у 1967 годзе быў насыпаны курган, на якім у 1981 годзе ўстаноўлена стэла.
Курган Памяці ў в. Карпіна
У 1986 годзе ў цэнтры в. Карпіна на тэрыторыі калгаснага саду насыпаны курган на ўшанаванне памяці больш за 30 жыхароў, спаленых нямецка-фашысцкімі акупантамі ў лютым 1943 года.
Курган Памяці ў в. Межава
11 лютага 1943 года ў в. Межава ўварваліся фашысты. Яны сагналі ў адну хату 36 жыхароў вёсак Межава і Замошша. Арыштаваных прымусілі ўзарваць падлогу і выкапаць яму, дзе іх расстралялі, а хату спалілі. У 1986 годзе на месцы загубы мірных жыхароў насыпаны Курган на заходняй ускраіне в. Межава.
Курган Памяці ў в. Харытонава
На заходняй ускраіне в. Харытонава за 0,6 км ад школы ў 1968 годзе на месцы расстрэлу насыпаны курган. У снежні 1943 года нямецка-фашысцкія карнікі расстралялі 49 жыхароў вёскі.
ЛІТАРАТУРА
1. Курган памяці // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 383.
2. Курган памяці // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 387.
3. Курган памяці // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 389.
4. Курган памяці // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 394.
5. Помнікі гісторыі і культуры Расоншчыны // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 547–554.