Магілы ахвяр фашызму. Расонскі раён
- Подробности
- Створана 07.04.2020 09:34
- Адноўлена 07.04.2020 14:43
Магіла ахвяр фашызму ў г. п. Расоны
У г. п. Расоны ў Себежскім завулку пахаваны 488 жыхароў Расонскага і іншых раёнаў, расстраляных нямецка-фашысцкімі захопнікамі зімой 1942 года. У 1974 годзе на магіле пастаўлена стэла.
Магіла ахвяр фашызму ў в. Абухава
За 1 км на поўдзень ад в. Абухава пахаваны 38 жыхароў (у тым ліку 15 дзяцей) вёсак Абухава, Галоўчыцы, Канюхова і іншых, расстраляных нямецка-фашысцкімі акупантамі 31 снежня 1943 года.
У снежні 1943 – студзені 1944 гг. нямецка-фашысцкія захопнікі праводзілі адну са шматлікіх аперацый па масавым знішчэнні савецкіх людзей. Раніцай 31 снежня 1943 года ўзброеныя фашысты акружылі каля в. Абухава лясны лагер мірных жыхароў і расстралялі больш за 40 чалавек. На ўшанаванне памяці ахвяр фашызму ў 1982 годзе на магіле пастаўлена стэла.
Магіла ахвяр фашызму ў в. Абухава
За 1,5 км на поўдзень ад в. Абухава на былым хутары Шкорнева пахаваны 4 жыхары в. Абухава (у тым ліку 2 дзяцей), расстраляныя нямецка-фашысцкімі акупантамі 31 снежня 1943 года. У 1980 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Магіла ахвяр фашызму ў в. Альбрэхтава
У в. Альбрэхтава на могілках пахаваны 9 жыхароў вёскі, расстраляных нямецка-фашысцкімі захопнікамі 11 лютага 1943 года. У 1978 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Магіла ахвяр фашызму ў в. Альбрэхтава
За 8 км на захад ад в. Альбрэхтава пахаваны 32 жыхары в. Плігаўкі, спаленыя нямецка-фашысцкімі захопнікамі 12 лютага 1943 года. У 1965 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Магіла ахвяр фашызму ў в. Байдзіна
На паўночна-ўсходняй ускраіне в. Байдзіна каля дарогі на аг. Краснаполле пахаваны 140 мірных жыхароў вёсак Байдзіна і Тродавічы, якія былі закатаваны нямецка-фашысцкімі акупантамі ў лютым 1943 года.
Магіла ахвяр фашызму ў в. Баканіха (не існуе)
На паўночна-ўсходняй ускраіне былой в. Баканіха пахавана 108 жанчын, дзяцей і старых.
Восенню 1943 года нямецка-фашысцкія акупанты ўварваліся ў вёску і сагналі жыхароў у двор М. І. Іванова. Варварскімі метадамі спрабавалі прымусіць людзей сказаць, дзе партызаны і хто меў з імі сувязь. Нічога не дабіўшыся, гітлераўцы расстралялі 22 чалавекі. На наступны дзень яны сагналі ў адну хату 86 жыхароў і падпалілі.
У 1964 годзе на магіле пастаўлены помнік.
Магіла ахвяр фашызму ў в. Баканіха (не існуе)
На паўночна-ўсходняй ускраіне в. Баканіха пахавана каля 40 мірных жыхароў, расстраляных і спаленых нямецка-фашысцкімі захопнікамі 1 лютага 1943 года. У 1964 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Магіла ахвяр фашызму ў в. Балбечына
За 0,5 км на поўнач ад в. Балбечына ў лесе пахавана 67 мірных жыхароў вёсак Балбечына, Барыскава, Рудня, Сяляўшчына, Янкавічы, расстраляных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1943 годзе. У 1981 годзе на магіле пастаўлена стэла.
Магіла ахвяр фашызму ў в. Гарбачэва
На ўсходняй ускраіне в. Гарбачэва пахаваны 120 чалавек – 85 жанчын, 15 мужчын, 20 дзяцей.
10 лютага 1943 года ў вёску ўварваўся карны атрад нямецка-фашысцкіх акупантаў. Фашысты сагналі жанчын, старых, дзяцей у хлеў быццам для допыту і 4 сутак катавалі іх: некалькі гадзін ганялі босымі нагамі па снезе, потым расстралялі. Трупы спалілі.
У 1960 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Магіла ахвяр фашызму ў в. Гарбачэва
За 1,5 км на паўночны захад ад в. Гарбачэва на могілках пахаваны 32 мірныя жыхары, закатаваныя нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1943 годзе. У 1965 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Магіла ахвяр фашызму ў в. Двор Чарэпіта
На паўночнай ускраіне в. Двор Чарэпіта пахаваны 63 мірныя жыхары, якія былі жывымі спалены нямецка-фашысцкімі захопнікамі 11 лютага 1943 года. У 1965 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Магіла ахвяр фашызму ў в. Забор'е
У в. Забор'е на могілках пахаваны 23 мірныя жыхары, якіх расстралялі нямецка-фашысцкія захопнікі 3 лютага 1943 года. У 1965 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Магіла ахвяр фашызму ў в. Забор'е
За 4 км на поўдзень ад в. Забор'е на могілках пахаваны 13 мірных жыхароў в. Кушаватае, загубленых летам 1943 года нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1967 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Магіла ахвяр фашызму ў в. Ізбішча
На паўночнай ускраіне в. Ізбішча пахаваны 36 мірных жыхароў, расстраляных нямецка-фашысцкімі акупантамі 11 лютага 1943 года. У 1946 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Магіла ахвяр фашызму ў в. Канашонкі
За 2 км на поўнач ад в. Канашонкі пахаваны 25 мірных жыхароў в. Гарэлая Яма, якіх расстралялі нямецка-фашысцкія захопнікі 12 лютага 1943 года. У 1965 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Магіла ахвяр фашызму ў в. Межава
У в. Межава на могілках пахаваны 36 жыхароў вёсак Межава і Замошша, расстраляных нямецка-фашысцкімі захопнікамі 11 лютага 1943 года. У 1946 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Магіла ахвяр фашызму ў в. Пірагі
За 1 км на паўночны захад ад вёскі пахаваны 28 жыхароў вёсак Пушча, Пірагі, Галоўчыцы, закатаваных нямецка-фашысцкімі акупантамі 17 лістапада 1943 года. У 1960 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Магіла ахвяр фашызму ў в. Рылі
На заходняй ускраіне в. Рылі пахаваны 80 мірных жыхароў вёсак Рылі (57 чалавек), Гарбачэва, Канашонкі і іншых, спаленых 11 лютага 1943 года нямецка-фашысцкімі акупантамі. У 1965 годзе на ўшанаванне памяці ахвяр фашызму на магіле пастаўлены абеліск.
Магіла ахвяр фашызму ў в. Рылі
За 2 км на поўнач ад в. Рылі ва ўрочышчы Шэвіна пахаваны 18 жыхароў в. Шэвіна, расстраляных нямецка-фашысцкімі карнікамі ў 1943 годзе. У 1967 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Магіла ахвяр фашызму ў аг. Сяляўшчына
На заходняй ускраіне аг. Сяляўшчына пахаваны 33 мірныя жыхары вёскі, спаленыя нямецка-фашысцкімі акупантамі ў снежні 1943 года. У 1966 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Магіла ахвяр фашызму ў аг. Сяляўшчына
У аг. Сяляўшчына на могілках пахаваны 11 мірных жыхароў вёскі, расстраляных 9 лютага 1943 года нямецка-фашысцкімі акупантамі. У 1966 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Магіла ахвяр фашызму ў в. Ушчалёпкі
На ўскраіне в. Ушчалёпкі пахаваны 60 мірных жыхароў, якіх жывымі спалілі ў лютым 1943 года нямецка-фашысцкія акупанты. У 1965 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Магіла ахвяр фашызму ў в. Ушчалёпкі
За 2 км на захад ад в. Ушчалёпкі справа ад дарогі Полацк – Расоны пахаваны 74 жыхары в. Велле.
У лютым 1943 года нямецкія фашысты ўварваліся ў в. Велле. Усім жыхарам было загадана сабрацца ў хаце Прохара Самусёнкі на допыт. Прыйшло 77 чалавек, пераважна жанчыны і старыя. Пасля допыту ўсіх адпусцілі дамоў з умовай, што праз 3 гадзіны ўсе разам з дзецьмі з'явяцца на паўторны допыт. Праз 3 гадзіны жыхары вёскі сабраліся зноў. Фашысты выбралі па спісе 74 чалавекі, адвялі іх у калгасны хлеў і спалілі.
У 1965 годзе на магіле ахвяр фашызму пастаўлены абеліск.
У сучасны час быў адноўлены помнік – сціплы абеліск і пяць мемарыяльных пліт з прозвішчамі, які стварыў Леанід Левін.
Магіла ахвяр фашызму ў в. Фаміно
На паўночнай ускраіне вёскі пахаваны 70 мірных жыхароў, закатаваных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў лютым 1943 года. У 1965 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Магіла ахвяр фашызму ў в. Фаміно
На паўночнай ускраіне в. Фаміно пахаваны 35 мірных жыхароў в. Гуйды (не існуе), спаленых нямецка-фашысцкімі акупантамі ў лютым 1943 года. У 1965 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Магіла ахвяр фашызму ў в. Шлях (не існуе)
У цэнтры былой вёскі Шлях пахаваны 43 мірныя жыхары вёскі, якіх 7 лістапада 1943 года жывымі спалілі нямецка-фашысцкія захопнікі. У 1967 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Магіла ахвяр фашызму ў в. Шнітаўка
На паўднёва-ўсходняй ускраіне в. Шнітаўка пахаваны 7 мірных жыхароў, расстраляных у лютым 1943 года нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1962 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Магіла ахвяр фашызму ў в. Юхавічы
За 6 км на паўночны захад ад в. Юхавічы ва ўрочышчы Святая Горка. Пахаваны 250 мірных жыхароў Юхавіцкага сельсавета, закатаваных у 1944 годзе нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1966 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Магіла ахвяр фашызму ў в. Якубова
За 0,3 км на поўдзень ад в. Якубова пахаваны мірныя жыхары, якіх закатавалі нямецка-фашысцкія захопнікі ў лютым 1943 года. У 1967 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
ЛІТАРАТУРА
1. Гореликова, И. Мы живы, пока жива наша память / И. Гореликова // Голас Расоншчыны. – 2019. – 12 студз. – С. 5.
2. Помнікі гісторыі і культуры Расоншчыны // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 547–554.
3. Расонскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 378–395.
СПАСЫЛКІ
Как была сожжена и восстановлена одна из деревнь Россонского района и чем она живёт сегодня