Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Мемарыяльны комплекс. Расонскі раён, г. п. Расоны

Комплекс знаходзіцца ў цэнтральным парку г. п. Расоны. Тут пахаваны 1285 савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і 8 падпольшчыкаў, расстраляных нямецка-фашысцкімі захопнікамі 16 верасня 1942 года. Сярод пахаваных – Герой Савецкага Саюза Уладзімір Антонавіч Хамчаноўскі, маці Героя Савецкага Саюза і Героя Сацыялістычнай Працы, выдатнага дзяржаўнага дзеяча П. М. Машэрава – Дар'я Пятроўна.

У 1965 годзе па ініцыятыве П. М. Машэрава на месцы пахавання савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў узведзены мемарыяльны комплекс (архітэктары: В. Занковіч, Л. Левін).

Кампазіцыйны цэнтр комплексу – светлая гарызантальная пліта (5x5 м) і чорны квадратны ў плане пілон (бетон, граніт, вышыня 5 м), якія былі ўстаноўлены ў глыбіні парку па восі галоўнай алеі. Перспектыву замыкае сцяна з 21 па чарзе выступаючай і заглыбленай пліты (1,5х1,5 м) з імёнамі пахаваных. Злева ад сцяны – 3, справа – 2 кубы з мемарыяльнымі дошкамі. Уваход у алею з боку вуліцы пазначаны кубам з надпісам-прысвячэннем.

У канцы 2017 года на месцы мемарыяла пачалася рэканструкцыя. Быў заліты бетон, заменены гранітныя пліты, адрамантаваны пастамент каля Вечнага агню.

Асаблівасцю сквера стаў памятны знак у выглядзе зоркі, прысвечаны маці Пятра Машэрава і падпольшчыкам, расстраляным разам з ёй. На знаку выгравіраваны радкі з вершаў яе сына.

У цэнтральным парку г. п. Расоны 22 чэрвеня 2018 года ў Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця адноўленага мемарыяльнага комплексу.

Кульмінацыяй цырымоніі стала запальванне Вечнага агню, які падчас рамонтных работ быў патушаны. Права паднесці факел было прадастаўлена кіраўніку Віцебскай вобласці і 92-гадоваму ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, былому партызану, які ваяваў разам з П. М. Машэравым, Канстанціну Палявечку. На стэлах мемарыяльнага комплексу выбіты імёны салдат атрада імя Шчорса партызанскай брыгады імя Ракасоўскага і баявых сяброў Канстанціна Мікалаевіча.

Мемарыяльны комплекс занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Мемарыяльны комплекс да рэканструкцыі. Расонскі раён, г. п. Расоны. Фотаздымак з сайта http://wwii.spaceМемарыяльны комплекс. Расонскі раён, г. п. Расоны. Фотаздымак з сайта https://www.belta.byМемарыяльны комплекс. Расонскі раён, г. п. Расоны. Фотаздымак з сайта https://www.belta.by

ЛІТАРАТУРА

1. Кириллова, Е. В Россонах открыли мемориал / Е. Кириллова // Голас Расоншчыны. – 2018. – 23 чэрв. – С. 2.

2. Кірэйшын, М. В. Мемарыяльны комплекс / М. В. Кірэйшын, Т. Р. Чуракова // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 381.

3. Помнікі гісторыі і культуры Расоншчыны // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 547–554.

4. Расонскі раён // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. – Мінск : БЕЛТА, 2009. – С. 201–203.

 

СПАСЫЛКІ

arrow В Россонах открыли мемориальный комплекс на месте захоронения советских воинов и партизан